СЕМІНАР-НАВУЧАННЕ ПРАФСАЮЗНАГА АКТЫВУ САЛІГОРСКАГА РАЁНА

У цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прайшоў семінар-навучанне прафсаюзнага актыву Салігорскага раёна.

Праграму семінара адкрыла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Ткачова, якая вынесла на разгляд гасцей кола пытанняў, што ўяўляюць практычнае значэнне для штодзённай працы ў структурных падраздзяленнях. Падчас сустрэчы пра рэалізацыю прафсаюзных праектаў у рамках конкурсу «Прафрух. Мінская вобласць 2020» у Салігорскім раёне» прысутным расказаў намеснік старшыні Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Бачкоў.